Реферат : Курс на індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў БССР 


Полнотекстовый поиск по базе:

Главная >> Реферат >> История


Курс на індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў БССР




Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма: Курс на індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў БССР

Выканаў:

Студэнт 5 курса 1 групы

Левин Г.

Мiнск, 2006

Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы. СССР па аб’ёму прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва ў 5–6 разоў адставаў ад развітых капіталістычных краін. Яшчэ горшым было становішча ў Беларусі. Яна па-ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0,6 % тэрыторыі (3,4 % насельніцтва) СССР, Беларусь давала ўсяго 1,6 % прамысловай прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы рэспублікі складала толькі 23,5 % (у СССР – 39,1 %). Не адбылося значных змен і ў структуры прамысловасці. Аснову яе складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала асноўная частка агульнага аб’ёму валавой прадукцыі. Прамысловасць Беларусі па-ранейшаму заставалася дробнай і кустарнай. Індустрыялізацыя ў Беларусі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялі-зацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці. У развіцці працэсаў індустрыялізацыі ў Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці, іншымі былі тут тэрміны і тэмпы.

Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на X з'ездзе КП(б) Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. У прынятых імі рашэннях адзначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асаблівая ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай га-лінам.

Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх выдаткаў. Асноўнымі крыніцамі назапашання з'яўляліся сама прамысловасць, сельская гаспадарка, дзяржаўныя пазыкі, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, выкарыстанне дарэмнай мільённай рабочай сілы гулагаўцаў і інш.

Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У 1927 г. удзельная вага інжынераў і тэхнікаў складала 2 % ад агульнай колькасці работнікаў, занятых у прамысловасці. Большасць спецыялістаў складалі практыкі. У той жа час і культурны ўзровень асноўнай масы насельніцтва заставаўся яшчэ нізкім.

Усё гэта, разам узятае, перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі. У той жа час магчымасці далейшага значнага павелічэння вытворчасці на старой базе аказаліся вычарпанымі. Пераадолець тэхніка-эканамічную адсталасць магчыма было толькі на базе шырокага разгортвання рэканструкцыі старых прадпрыемстваў і новага капітальнага будаўніцтва. Краіне трэба было перш за ўсё вырашыць задачу індустрыялізацыі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР (1928—1932) прадугледжваў павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Агульны аб'ём капі-талаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаў 243 млн руб. і перавысіў укладанні папярэдніх дзесяці гадоў болып чым у 5,3 раза. Асаблівая ўвага звярталася на развіццё такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, за-палкавая, папяровая, харчовая, ільняная і швейная. Аднача-сова планавалася развіццё машынабудавання для патрэб сель-скай гаспадаркі і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

У Беларусі разгарнулася будаўніцтва новых прамысло-вых прадпрыемстваў. Былі пабудаваны швейная фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі " і панчошна-трыкатажная фабрыка "КІМ" (Камуністычны інтэрнацыянал моладзі) у Віцебску, далі першую прадукцыю фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барыеаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы БелДРЭС і шэраг іншых. Усяго за пяцігоддзе ў строй уступіла 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў.

Дасягненні ў правядзенні індустрыялізацыі краіны нараджалі ілюзію небывалых магчымасцей. З гэтым было звязана абвяшчэнне Сталіным лозунга "Пяцігодку – за чатыры гады", спроба ажыццявіць звышіндустрыялізацыю, "вялікі скачок" у развіцці СССР. Ужо ў другой палове 1929 г. план першай пяцігодкі быў перагледжаны і навязаны новыя, павышаныя заданні. Гэта прывяло да цяжкасцей у фінансавым і матэрыяльным забеспячэнні вытворчасці, зніжэння тэмпаў росту прадукцыі. Адмоўныя вынікі выявіліся хутка. Са студзеня 1930 г. 1. Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індуотрыялізацыі " вялікага скачка". 3 мэтай назапашвання сродкаў для разгортвання індустрыялізацыі праводзілася гвалтоўная калектывізацыя сялян-ства, скарачалася доля нацыянальнага даходу, якая ішла на спажыванне, праводзілася эмісія грошай і г.д.

Усе гэтыя мерапрыемствы не паскаралі, а, наадварот прыводзілі да падзення тэмпаў развіцця прамысловасці. Менавіта ў гэты час склаўся механізм кіравання прамысловасцю, які забяспечваў перш за ўсё рост аб'ёмаў вытворчасці. Перавага аддавалася колькасным паказчыкам. Якасць прадукцыі і фінансавая эфектыўнасць адыходзілі на другі план. Такое гаспадаранне абапіралася на шырокае выкарыстоўванне эк-стэнсіўных фактараў: у вытворчасць уцягваліся ўсё новыя дадатковыя рэсурсы, матэрыяльныя і працоўныя. У пачатку 30 х гг. цэнтральнымі органамі краіны рэгламентаваліся фактычна ўсе асноўныя паказчыкі работы рэспубліканскай прамысловасці. Пачасціліся несправядлівыя абвінавачванні мясцовых партыйных і дзяржаўных кадраў у нацыянал-ухілізме. Да таго ж многім судовым працэсам наогул стала надавацца востра палітычнае значэнне, невыкананне плана растлумачвалася інтрыгамі контррзвалюцыянераў, " нацдэмаў ", " шкоднікаў " і г.д.

Правядзенне індустрыялізацыі ў такіх абставінах не магло не паўнлываць на канчатковыя вынікі рэепубліканскай пяцігодкі. У выніку замест запланаванага росту нацыянальнага даходу за пяць гадоў на 100 % было атрымана толькі 86 % , а прамысловасць рэспублікі не дадала прадукцыі на суму ў 192,5 млн руб.

Тым не менш у Беларусі ўзніклі такія новыя галіны прамысловасці, як сельскагаспадарчае машынабудаваные, станкабудаванне, хімічная ( вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будьшкаў, вытворчасць маргарыну, малочнай кіслаты і інш. Павысіла-ся ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці.

Аднак побач з буйной прамысловасцю ў рэспубліцы раз-вівалася і дробная, саматужная прамысловасць, якая засноў-валася на выкарыстанні мясцовай мінеральнай і сельскагас-падарчай сыравіны (здабыча торфу, вытворчасць мясцовых будаўнічых матэрыялаў, лесахімічная, харчовая, лёгкая і дрэ-ваапрацоўчая галіны).

У цэлым, несумненна, трэба адзначыць поспехі ў развіцці прамысловасці, якіх дасягнулі працоўныя рэспублікі за гады пяцігодкі, але адначасова не трэба і абсалютызаваць іх.

У 1931 г. планавыя паказчыкі прамысловасцю БССР не былі дасягнуты.

Фактараў, якія стрымлівалі выкананне заданняў, было шмат. Адзін з іх – зрыў паставак многіх відаў сыравіны і матэрыялаў з іншых рэспублік. Эканамічныя рэсурсы Беларусі не маглі забяспечыць па-валюнтарысцку завышаныя праграмы індустрыялізацыі.

Калі ў працэсе фарміравання плана ўпор рабіўся на эканамічныя стымулы і гаспадарчаразліковыя метады, то ў ходзе яго рэалізацыі вядучымі сталі метады каманднай эканомікі. У 1932 г. XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовілася ад новай эканамічнай палітыкі, адзначыўшы яе "поўную несумяшчальнасць з палітыкай партыі і інтарэсамі рабочага класа, з буржуазна-нэпманскімі скажэннямі прынцыпу гаспадарчага разліку, якія праявіліся ў разбазарванні агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў і, значыць, у зрыве ўстаноўленых гаспадарчых планаў". Такім чынам, на змену гаспадарчаму разліку ў эканоміцы прыйшла камандна-адміністрацыйная сістэма.

На падставе рашэння ЦВК СССР ад 5 студзеня 1932 г. саўнаргас Беларусі быў пераўтвораны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР, а прадпрыемствы цяжкай і лясной прамысловасці БССР, якія яму падпарадкоўваліся, перададзены адпаведным саюзным наркаматам. Фактычна ўсталёўвалася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіравання прамысловасцю часоў "ваеннага камунізму".

Тым не менш у выніку прымянення камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі як у першай, так у другой і трэцяй пяцігодках развівалася дастаткова высокімі тэмпамі. Да канца другой пяцігодкі рэспубліка давала ўжо 2,2 % усёй валавой прадукцыі прамысловасці СССР.

Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933 — 1937 гг. быў распрацаваны ыа падставе агульнасаюзнага і ўхвалены ў студзені 1934 г. XV з'ездам КПБ(б). Як і ў гады першай пяцігодкі, так і ў гады другой пяцігодкі цяжкая прамысловасць займала вяду-чае месца ў развіцці савецкай эканомікі. 3 1674 млн руб. капіталаўкладанняў, прадугледжаных планам на развіццё народнай гаспадаркі, звыш адной чацвёртай накіроўвала-ся ў прамысловасць. Па плану намячалася далейшае раз-віццё металаапрацоўчай, хімічнай, тарфяной і іншых галін цяжкай нрамысловасці, развіццё энергетыкі і павелічэнне магутнасці электрастанцый. Прадугледжваліся развіццё лёгкай і харчовай прамысловасці, рэканструкцыя 80 буй-ных прамысловых прадпрыемстваў, будаўніцтва шэрагу новых аб'ектаў, етварэнне двух энергетычных цэнтраў — Гомельскага і Мінскага.

3 мэтай паскарэння тэмпаў эканамічнага развіцця савец-кае кіраўніцтва разгарнула ў Беларусі ў гады другой пяці-годкі сацыялістычнае спаборніцтва і ўдарніцтва, якое пасля рэкорду данецкага шахцёра А. Стаханава паступова набыло масавы характар. У першых шэрагах удзельнікаў спаборніц-тва ішлі камуністы і камсамольцы — ініцыятары шматлікіх працоўных пачынанняў, запланаваных у цішы партыйных і камсамольскіх кабінетаў. На асобных прадпрыемствах рэс-публікі 100 % камуністаў станавіліся ўдзельнікамі сацыялістычнага спаборніцтва, як, напрыклад, на " Гомсельмашы ", дзе к канцу 1933 г. усе камуністы-рабочыя сталі ўдарнікамі вытворчасці. Аднак у выніку масавы характар спаборніцтва, які насіў па сутнасці больш прапагандысцкі характар, чым эканамічны, адмоўна адбіўся не толькі на якасных, але і на колькасных вытворчых паказчыках пяцігодкі.

Тым не менш у гады другой пяцігодкі ў рэспубліцы былі ўведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемствы, як Гомельскі шклозавод, які ў 1937 г. даў звыш 7 млн метраў шкла, Крычаўекі цэментны завод магутнасцю ў 140 тыс. т цэменту ў год, Аршанскі льнокамбінат магутыасцю звыш 15 млн метраў тканіны ў год, Магілёўскі трубаліцейны завод з вьшускам 12 тыс. т труб у год, Магілёўскі аўтарамонтны, дрэваапрацоўчы камбінат і завод ізаляцыйных пліт у Нава-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Пачалі даваць ток новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазыр-ская, Полацкая, Барысаўская, а таксама шэраг электрастан-цый у раённых цэнтрах, як, напрыклад, у Заслаўі, Дзяржынску, Дрысе, Нароўлі. Усяго за пяцігодку было пабудава-на 1700 прадпрыемстваў, каля 90 прадпрыемстваў карэнным чынам рэканструявана.

Апрабаваныя метады адмініетрацыйна-каманднага кіраўніцтва эканомікай у гады першай і другой пяцігодак атры-малі далейшае развіццё і ўмацаванне ў рэспубліцы ў трэцяй пяцігодцы (1938—1942), якая не была выканана ў сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны.

I ўсё ж трэба адзначыць, што за гады трэцяй пяцігодкі ў Беларусі былі пабудаваны дзесяткі новых прамысловых прадпрыемстваў. Старыя фабрыкі і заводы перацярпелі карэнную тэхнічную рэканструкцыю. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 80 % усёй прадукцыі народнай гаспадаркі БССР нры-ходзілася на долю прамысловасці.

Неабходна звярнуць увагу яшчэ на адну акалічнасць: для паспяховага правядзенне індустрыялізацыі ў рэспубліцы важ-нае значэнне мелі эканамічныя сувязі з рознымі рэспублі-камі СССР. Так, метал у Беларусь паступаў з Украіны і Ура-ла, машыны і абсталяванне, хімічныя прадукты — з цэнт-ральных раёнаў РСФСР і Украіны, нафта і нафтапрадукты — з Аэербайджана, будаўнічыя матэрыялы - з Карэліі і Украіны хлебныя вырабы — з Украіны і Паволжа.

Значны ўклад у правядзенне індустрыялізацыі ўнесла 'лагерная эканоміка' , якая з'яўляецца адным з атрыбутаў адміністрацыйна-каманднай сістэмы. У 1929 г. пачынаец-ца будаўніцтва аершых канцэнтрацыйных лагераў АДПУ (А6'яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне) у раёне Алонца — Ухты ( на 10 і 50 тыс. чалавек). Ужо ў 1932 г. у лагерах АДПУ працавала каля 300 тыс. чалавек. Лагеры і працоўныя калоніі пачынаюць адыгрываць усё больш прык-метную ролю ў эканоміцы краіны. Вязні працавалі на пра-мысловых прадпрыемствах і будоўлях, у сельскай гаспа-дарцы, на лесанарыхтоўках. Так, на БАМе ( Байкала-Амур-ская магістраль) у 1935 г. было занята 150 тыс. чалавек, 196 тыс. чалавек будавалі канал Масква — Волга, на Бела-мора-Балтыйскім канале выкарыстоўвалася праца 71 тыс. зняволеных.

Адной з важнейшых крыніц забеспячэння індустрыя-лізацыі і масавых закупак абсталявання за мяжой была золатавыпрацоўка. Калі ў 1928 г. шляхам прымусовай пра-цы вязняў было атрымана толькі 11,5 кг хімічна чыстага золата, то ў 1931 г. — 276,6 кг, у 1934 г. — 11 141,4 кг, у 1937 г. — 48 т, крыху менш чым трэць усёй дабычы золата ў краіне.

Аналіз крыніц інфармацыі дае магчымасць меркаваць, што праз ГУЛАГ СССР (Галоўнаё ўпраўленне папраўча-пра-цоўных лагераў, працоўных пасяленняў і месц зняволення) у 30 — 40-я гг. прайшло не менш чым 10—12 млн чалавек, у тым ліку звыш 600 тыс. ураджэнцаў Беларусі.

Такім чынам, вынікі індустрыялізацыі былі наступнымі:

  • у БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі;

  • была забяспечана тэхнічна-эканамічная незалежнасць СССР ад капіталістычных краін;

  • быў створаны ваенна-абарончы комплекс СССР;

  • індустрыялізацыя істотна паўплывала на змены ў сацы-яльнай структуры насельніцтва рэспублікі (рабочы клас склаў 21,9 % );

  • разам з тым індустрыялізацыя не спрыяла значнаму па-вышэнню ўзроўню жыцця працоўных;

  • патрабавала шырокага прымянення паднявольнай працы;

  • умацавала таталітарную сутнасць палітычнага кіравання краінай.

Літаратура

  1. Гісторыя Беларусі ч. 2, пад рэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2001г.

  2. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: "Экаперспектыва", 1997.

  3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

  4. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.

  5. 150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.

  6. Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

  7. Гiсторыя Беларусi ад старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. –Мн., 2002.

  8. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3

  9. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.

Похожие работы:

  • БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)

    Курсовая работа >> История
    ... на ваенныя рэйкі. Адбывалася мабілізацыя эканомікі - перабудова яе на ... ндустрыялізацыі. 5. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на ... правядзення ... асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР ... Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / ...
  • Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства на Беларусi у 1930-я гг

    Реферат >> История
    ... ндустрыялізацыя 1.3 Масавая калектывізацыя. Яе ... БССР (1928–1939 гг) У канцы 1920-х гг. пачаўся курс на ... БССР. Тэрыторыя БССР павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва вырасла ў 1,6 разоў. Пачалася індустрыялізацыя ... хуткаму правядзенню калектыв ... асаблівасці ...
  • Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi

    Реферат >> Культура и искусство
    ... мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палі ... БССР У. Ігнатоўскі і (з 1926)А. Баліцкі. Здзяйсненне курсу на беларусізацыю ... мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя ... асаблівасцяў літаратуры канца 80-х гадоў ХХ ст. зрабілася яе ...
  • Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах

    Реферат >> История
    ... эфектыўнай у гады індустрыялізацыі, ... лёгкай прамысло-васці. Рост ... і правядзен-ня сацыяльна ... гг. асабліва выразна ... БССР заставалася аграр-на-індустрыяльнай краінай. ... жыццё курс на стварэнне буйных ... паўплываць на яе вырашэнне. ... рэ-арганізацыя апарату партыйнага ...
  • Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.

    Реферат >> История
    ... БССР ў 1950-1960-х гг. Падрыхтаваў: студэнт 5 курса ... эфектыўнай у гады індустрыялізацы ... Асаблівасць развіцця прамысловасці Беларусі на ... павялічваецца яе сабекошт. ... і правядзення сацыяльна- ... на якіх спецыялізаваўся калгас або саўгас. Удасканальвалася спецыялізацыя ...
  • Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі

    Контрольная работа >> История
    ... планавання, рэалізацыя якога ускладвалася на планавую кам ... улікам яе сутнасці i асаблівасцей. На дзейнасць прадпрыемстваў ... на правядзенне забастовак. Яны адбыліся на шэрагу прадпрыемстваў БССР ... ндустрыялізацыі ix становішча зноў пагоршылася. Быў узяты курс на ...
  • Реферат Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі

    Реферат >> История
    ... БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на ... зацыя выбіла глебу з-пад ног дзеячаў БНР, прывяла да роспуску яе ... валютнага курсу чырвонца зб ... на ролю асноўнай крыніцы грошай на правядзенне індустрыял ...
  • Журналістыка Беларусі ў 1918-1928 гг. i ў гады першых пяцігодак

    Реферат >> История
    ... на сваіх старонках усе складанасці і асаблівасц ... г. пры ВСНГ БССР. На яго ўскладалася ... яе прадукцыйнасці на падставе новага курсу ... на станаўленне айчыннай радыётэхнікі аказалася індустрыялізацыя ... ў час падрыхтоўкі і правядзення ІІ Усесаюзнага з’езда калгасніка ...