Реферат : Уз'яднанне БССР и Пакт Молатава-Рыбентропа 


Полнотекстовый поиск по базе:

Главная >> Реферат >> История


Уз'яднанне БССР и Пакт Молатава-Рыбентропа




Пакт Молатава-Рыбентропа

(Уз’яднанне БССР)

(Набіраў : Дзмітрыеў Дзмітрый)

Прыход фашызму да ўлады ў Германіі і пачатак рэалізацыі яго агрэсіўнай праграмы стварылі небяспечны ачаг вайны ў Цэнтральнай Еўропе і непасрэдную пагрозу развязвання сусветнай вайны. Адводзячы ў сваіх глабальных планах важнейшае месца барацьбе супраць “фарпоста міжнароднага камунізма” , гэта значыць супраць СССР, фашызм меў на мэце зняволенне і іншых краін, устанаўленне сусветнага панавання.

Паўстала задача арганізацыі сумесных дзеянняў розных палітычных сіл для адпору гэтай палітыцы. Здавалася, у сярэдзіне 30-х гг. такія перадумовы намячаліся: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі знайшла падтрымку Францыі, Югаславіі, Румыніі і іншых краін. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.

Але далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыя колы Англіі з самага пачатку займалі абыякавую пазіцыю у адносінах да ідэі калектыўнай бяспекі. Паступова змянілася да горшага і пазіцыя Францыі. Кіруючыя колы заходніх дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны сэнс гэтага курса заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на Захадзе і накіраваць яго экспансію на Усход.

Палітыка “прымірэння” рэалізоўвалася па розных напрамках. Заходнія дзяржавы нічога не зрабілі, калі Германія яшчэ вясной 1935г. афіцыйна адмовілася ад выканання усіх ваенных артыкулаў Версальскага дагавора і ўвяла забароненую ёй усеагульную павіннасць. У наступным годзе Германія акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. Ад Германіі старалася не адстаць фашысцкая Італія, якая напала на Эфіопію. У 1936 г. Германія і Японія заключылі антыкамінтэрнаускі пакт, да якога у 1937 г. далучылася Італія.

У сакавіку 1938 г. у склад рэйха была ўключана Аўстрыя. Пагроза навісла над Чэхаславакіяй. 30 верасня 1938 г. на канферэнцыі кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі, Германіі і Італіі ў Мюнхене было падпісана пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкай вобласці) Германіі. У сакавіку 1939 г. Чэхаславакія была акупіравана Германіяй. Такім чынам, да 1939г. Версальска-Вашынгтонская сістэма дагавораў была скасавана канчаткова.

Становішча у свеце рабілася выбухованебяспечным. У новых умовах Савецкі Саюз даў згоду на кантакты з Германіяй. Адбыліся эканамічныя перагаворы, якія з асаблівай інтэнсіўнасцю разгарнуліся ў маі-жніўні 1939 г. Затым яны перайшлі у палітычную сферу.

Англія і Францыя пасля акупацыі Чэхаславакіі немцамі, баючыся непрадказальнай палітыкі Германіі, зноў пайшлі на кантакт з СССР. Вясной і летам 1939 г. праходзілі траістыя перагаворы СССР, Англіі і Францыі па палітычных, а потым і ваенных пытаннях. Адначасова брытанскія палітычныя колы не пакінулі спроб дамовіцца з Германіяй, вынікам чаго з’явіліся англа-нямецкія перагаворы.

На палітычных і ваенных перагаворах з СССР Англія і Францыя займалі неканструктыўную пазіцыю. Разам з тым, яны не праяўлялі гатоўнасці да кампрамісаў перад тварам фашызму.

На грамадскім узроўні таксама не ўдалося ўтварыць магутны антыфашысцкі фронт.

Да 20 жніўня 1939 г. стала відавочна, што перагаворы СССР, Англіі і Францыі зайшлі ў тупік. Сітуацыя станавілася крытычнай. Падрыхтоўка Германіі да напада на Польшчу ішла поўным ходам, і Гітлер у любы момант быў гатовы пачаць наступленне.

Ва ўмовах узрастаючай напружанасці міжнароднага становішча, поўнай палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 20 жніўня 1939 г.Гітлер звярнуўся з асабістым пасланнем да І.В.Сталіна прыняць міністра замежных спраў Германіі “для складання і падпісання пакта аб ненападзеніі”. Раніцай 23 жніўня 1939 г. у Маскву прыляцеў Рыбентроп. Перагаворы паміж ім, Сталіным і Молатавым завяршыліся на працягу аднаго дня. 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.

Савецка-германскі дагавор, з аднаго боку, з’явіўся вымушаным крокам, лагічным вынікам міжнародных адносін ў 1938-1939 гг. Савецкі Саюз пазбегнуў вайны на два фронты, нанёс рашучы ўдар па планах стварэння адзінага антысавецкага фронту, атрымаў амаль два гады для ўмацавання сваёй абароназдольнасцi. З другога ж боку, гэты дагавор нанёс урон міжнароднаму прэстыжу СССР, які ўспрымаўся раней як флагман барацьбы з фашызмам. Быў дэзарыентаваны і савецкі народ, які бачыў у фашызме лютага ворага.

Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якім размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю, Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Бесарабію і “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз Іран, Афганістан і Турцыю.

Згодна з першым пунктам пратакола, у выпадку тэрытарыяльных і палітычных пераўтварэнняў у абласцях, якія належалі прыбалтыйскім дзяржавам (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная граніца Літвы павінна была стаць мяжой, падзяляючай сферу уплыву Германіі і СССР.

У другім пункце пратакола адзначалася: “У абласцях, якія належаць Польскай дзяржаве, сферы ўплыву будуць размежаваны па лініі рэк Нараў, Вісла, Сан”. Гэта значыць, СССР, па сутнасці, атрымліваў акрамя Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны частку Польшчы да Варшавы.

Сам факт размежавання інтарэсаў сацыялістычнай і фашысцкай дзяржаў сакрэтным пратаколам, прыняты ў абход законаў СССР і ў парушэнне дагаворных абавязацельстваў перад трэцімі краінамі, адлюстроўваў грэбаванне нормамі права і маралі.

Кульмінацыяй гэтага працэса стаў Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй ад 28 верасня 1939 г. Быў таксама падпісаны сакрэтны дадатковы пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сферу інтарэсаў СССР, а Германія ўзамен атрымлівала частку Польшчы, якая па ранейшай дамоўленасці ўваходзіла ў сферу інтарэсаў СССР.

Германія лічыла, што пакт ат 23 жніўня 1939 г. развязаў ёй рукі на Усходзе, і 1 верасня яна напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб’явілі вайну Германіі. У той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя і Індыя. Пачалася другая міравая вайна.

Похожие работы:

  • Внешнеполитические предпосылки воссоединения Западной Беларуси в СССР

    Реферат >> История
    ... і, што зрабілі магчымым узяднанне Заходняй Беларусі з БССР варта звяртаць увагу не ... Советским Союзом»18, вядомага зараз як “Пакт МолатаваРыбентропа”. Таксама тады быў падпісаны ... прызнанне атрымаў факт узяднанні Заходняй Беларусі з БССР, якое пачалося 17 ...
  • Реферат Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)

    Реферат >> История
    ... яй Заходняй Беларусі. Узяднанне беларускага народа ў складзе БССР. СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ ... ліквідацыі буржуазна-памешчыцкага ладу, узяднання з БССР і інш. імкліва ўзраста ... больш ці менш асцярожна, то «пакт Молатава-Рыбентропа» дазваляў дамагацца яе адкрыта, ус ...
  • Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь

    Реферат >> История
    ... прыбалтыйскія рэспублікі дамагліся асуджэння пакта Молатава-Рыбентропа, а разам з ім – ... ўнага перавароту. У БССР намаганні путчыстаў падтрымал ... міждународных інстытутах, узяла на сябе ўсе запазычанасц ... -тэхнiчных i iншых аб’яднанняў. 5 кастрычнiка 1994 г. ...