Контрольная работа : Стылістыка беларускай мовы 


Полнотекстовый поиск по базе:

Главная >> Контрольная работа >> Иностранный язык


Стылістыка беларускай мовы




Установа адукацыі: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова

Факультэт славянскай філалогіі

Кантрольная работа

Па стылістыцы беларускай мовы

студэнткі 4 курса

факультэта славянскай філалогіі

аддзялення журналістыкі, АЗН

Кузьміной Марыны Аляксандраўны

Магілёў, 2008 год

Змест

Заданні 3

Падабраць тэкст з 10-15 звышфразавых адзінстваỷ (абзацаỷ, складаных сінтаксічных цэлых) для выканання далейшых заданняў 3

Паказаць апісальна ці ỷ таблічнай форме ỷзаемадзеянне стылістычна нейтральных і афарбаваных моỷных сродкаỷ у падабраным тэксце 5

Акрэсліць узаемадзеянне экстралінгвістычных (пазамоỷных) і лінгвістычных фактараỷ у падабраным тыксце 5

Зрабіць поỷны стылістычны разбор (аналіз) тэксту ў строгай адпаведнасці з прапанаванай схемай 6

Літаратура 9

Заданні

Падабраць тэкст з 10-15 звышфразавых адзінстваỷ (абзацаỷ, складаных сінтаксічных цэлых) для выканання далейшых заданняў

Васіль Быкаў. Кар’ер.

Работы ў кар’еры засталося няшмат – апошні, бліжні ад могілак кут, зрэдку парослы асотам да свежым пырнікам, і на тым усё можна б лічыць скончаным. Але Агееў не спяшаўся брацца за справу, з ранніцы ён сядзеў над слабенькім, распаленым са смецця і папяровых абрыўкаў цяпельцам, якое смярдюча дыміла, - грэў рукі. Раніца выдалася хмарная, без пробліску сонца; расы на траве не было, з поля дзьмуў свежы халаднаваты вецер, трывожна шумелі дрэвы на могілках. Накінуўшы на плечы сінюю балоневую куртку, Агееў прыпамінаў свой сённяшні сон.

Сон быў просты, амаль элементарны па вобразнасці, але ён уразіў Агеева сваім загадкавым сэнсам, загадкавым нават для яго, які заўжды ўмеў амаль пэўна расшыфроўваць свае начныя шарады.

Зусім без якіх-небудзь подступаў да галоўнага, сон пачаўся з таго, што ён Агееў, мяркуючы па ўсім, аднекуль незнарок выпаў, з якога іншага свету ці іншага часу, і апынуўся адзін у вялізнай, страхаватай, пустой прасторы. Цяжка было зразумець характар тае прасторы і нават здагадацца, што ёю з’яўляецца – мора, зямля ці, можа быць, космас. Зрэшты, ўсё ляжала па-за зрокавым вобразам, хутчэй адносілася да сферы пачуццяў і ўвасаблялася адчуваннем абсалютнай, гнятлівай адзіноты. Па меры таго, як доўжыўся сон, тое адчуванне ўсё большала, а прастора шырэла, запаўнялася трывогай, бояззю, страхам. Ён дужа пакутаваў, і тыя яго пакуты былі хутчэй за ўсё душэўныя, таму што цялесны Агееў сам па сабе быццам адсутнічаў, у гэтым загадкавым асяроддзі было толькі яго абстрактнае Я, пазбаўленае плоці і тым не менш надта балючае. Падобна, аднак, гэтае яго бясплотнае Я між тым увесь час сціскалася, меньшаючы ў аб’ёме па меры разрастання загадкавай прасторы. І вось на рэшце настаў такі момант, калі Я зусім знікла, растварылася, пакінуўшы толькі ўяўленне пра сябе, успамін, ці невыразны адбітак сваёй прысутнасці дзесці, што ўжо не было ні асяроддзем, ні вобразам. Засталіся хіба што яго пакуты, у якія ён пераўвасобіўся ўвесь, без рэшты, і за якімі нічога больш не было.

Дзіўна, але гэты сон нейкім аддаленым пачуццём напомнім яму тую, даўно перажытую ім пагібель, калі ён ў непрытомнасці, з вінтовачнай куляй у грудзях падаў у кар’ер. Тады выпадак ці круты, недастаткова навіслы над вадой схіл не далі яму зваліцца ў лужыну, у якой апынуліся толькі ягоныя ногі, і праз гадзіну ці больш ён апрытомнеў. Навокал было ціха, паліцаі вярнуліся ў мястэчка, з цёмнага неба сыпаў густаваты сняжок. Ён пачаў выбірацца з вады на сухое, доўга поўз па адхоне ля лужыны, пакуль не выбраўся з кар’ера на выездзе. Тут ён зноў страціў прытомнасць, доўга ляжаў у стылай гразі, папоўз зноў. На дарогу ён выпаўз перед світанем, і яму там пашэнціла. Выпадак ўзнагародзіў яго сваёй нячастай міласцю: першы ж яздок з мястэчка аказаўся чалавекам добрым, ён моўчкі ўсцягнуў скрываўленага Агеева ў фурманку, і ранкам яны былі ўжо далёка. Зіму ён пластом праляжаў у нямогласці, поўнай безнадзейнасці, пасля захварэў на тыф, двойчы яго перахоўвалі на хутарах. Але вясной, на ўласнае здзіўленне, падняўся на ногі. Усё тое было даўно і, здаецца, перастала хваляваць яго – быццам было не перажыта ім, а ўбачана ў кіно ці прыснілася. І цяпер вось сённяшні, падобны да сэнсу і адчуванняў сон, які ўсё вярнуў з забыцця, усхваляваў яго знясіленыя пачуцці.

Цяжка было ўявіць, колькі часу ён доўжыўся, гэты пакутны сон, і нават чым скончыўся – проста Агееў кудысці знік з яго, магчыма, прачнуўся або заснуў іначай – без сноў. Гэтыя начныя пакуты, аднак, падзейнічалі на яго гнятліва, і Агееў думаў, што ўдзень абавязкова штось здарыцца. Што менавіта можа здарыцца, ён ніяк не мог здагадацца, колькі не прыкідваў па сваіх колішніх снах – такі бязвобразны, пакутны сон ён ўбачыў упершыню. І ён сядзеў ля цяпельца, нават не дапіўшы чаю, растрывожаны і нямыты, зусім выбіты са сваёй звыклай працоўнай каляіны – не ведаў, за што ўзяцца. (1, с.224-226)

Паказаць апісальна ці ỷ таблічнай форме ỷзаемадзеянне стылістычна нейтральных і афарбаваных моỷных сродкаỷ у падабраным тэксце

Гутарковае слова “смярдюча” і памяншальна-ласкальны назоўнік “цяпельца”, ужытыя побач са стылістычна нейтральнымі дапамагаюць больш дакладна ахарактарызаваць становішча героя, яго душэўную расхваляванасць.

Значная колькасць пряметнікаў і дзеепрыметнікаў, у тым ліку ўжытых у пераносным значэні (“апынуўся адзін у вялізнай, страхаватай, пустой прасторы”, “ўвасаблялася адчуваннем абсалютнай, гнятлівай адзіноты”, “бязвобразны, пакутны сон”, “ён сядзеў ля цяпельца, нават не дапіўшы чаю, растрывожаны і нямыты, зусім выбіты са сваёй звыклай працоўнай каляіны”) надаюць стылістычна нейтральным словам і ỷсяму тэксту у цэлым большую эмацыянальнасць, экспрэсіỷнасць;

Функцыю удакладнення эмацыянальнага і сэнсавага выказваюць і шматлікія сінанімічныя рады.

Амаль увесь тэкст састаіць са складаных сказаỷ, што сканцэнтроỷвае ỷвагу чытача на асобных дэталях, перадае характар падзей больш дакладна, дапамагае больш шырока намаляваць з’явы і падзеі.

Акрэсліць узаемадзеянне экстралінгвістычных (пазамоỷных) і лінгвістычных фактараỷ у падабраным тыксце

Нормы выкарыстання моỷных сродкаỷ абапіраюцца на знешнія, экстралінвістычныя фактары: змест маỷлення, форма зносін (пісьмовая ці вусная, дыялагічная ці маналагічная), мэты і задачы выказвання, сацыяльная сфера зносін, умовы і акалічнасці зносін. Дадзены твор належыць да мастацкага стылю. Мэта аỷтара не толькі расказаць, давесці да ведама чытача але і ỷздзейнічаць на пачуцці, таму ỷ тэксце шырока выкарыстоỷваюцца розныя эмацыянальна афарбаваныя сродкі маỷлення: эпітэты, “трывожна шумелі дрэвы” яго знясіленыя пачуцці” (параỷнанні, метафары.

Тэкст разлічаны на шырокую аỷдыторыю, лексіка выкарыстаная ỷ творы зразумела для амаль кожнага носьбіта мовы, яна не з’яỷляецца складанай для ỷспрымання чытача

Зрабіць поỷны стылістычны разбор (аналіз) тэксту ў строгай адпаведнасці з прапанаванай схемай

Жанрава-стылістычная прыналежнасць - пісьмовая форма маўлення, мастацкі стыль, жанр раману.

Тон маўлення спакойны, сур’ёзны, аб’ектыўны; аўтар прысутнічае толькі як апавядальнік: нідзе не праяўляе сабе, не дае прамых характарыстык. Апавяданне вядзецца ад трэццяй асобы.

Вобразные сродкі мовы выкарыстоўваюцца, хоць і не так шырока, як у паэтычным творы:

метафара “працоўная каляіна” надае тэксту большую вобразнасць, эмацыянальную афарбаванасць;

слова з пераносным значэннем “выпаў”, заменяе слова, напрыклад, аказаўся і адлюстроўвае нечаканасць падзеі, яе фантастычнасць;

у перыфразе “начныя шарады” выражана не толькі паняцце, але і характарыстыка сна, як нечага, што мае сэнс, аднак заблытана і патрабуе разгадкі;

эпітэты: “трывожна шумелі дрэвы”(ужываецца для апісанння эмацыянальнага стану героя праз адлюстраванне з’яў прыроды), “яго знясіленыя пачуцці” (гэта стомленасць героя, яго згубленасць);

параўнанне успамінаў пра далёкае ваеннае раненне з чужымі перажыванямі або з праглядам кіно падкрэслівае значнасць сна Агеева, як нешта, што ўскалыхнула даўно забытае, аднак вельмі важнае і эмацыянальнае;

выпадак ўзнагародзіў яго сваёй нячастай міласцю” іранічнае ваказванне, якое ахарактарызоўвае жыццё героя, лёс якога быў не з лёгкіх.

сінанімія: тэкст добра напоўнены сінонімамі: “апынуўся адзін у вялізнай, страхаватай, пустой прасторы”, “ўвасаблялася адчуваннем абсалютнай, гнятлівай адзіноты”, “прастора шырэла, запаўнялася трывогай, бояззю, страхам”, “Я зусім знікла, растварылася”, “ён пластом праляжаў у нямогласці, поўнай безнадзейнасці”, “такі бязвобразны, пакутны сон”, “ён сядзеў ля цяпельца, нават не дапіўшы чаю, растрывожаны і нямыты, зусім выбіты са сваёй звыклай працоўнай каляіны – не ведаў, за што ўзяцца”.

Спецыфічныя асаблівасці:

лексікі: размоўная лексіка: “смярдюча дыміла”, прыметнік смярдюча патрэбны, каб больш дакладна апісаць стан Агеева, яго разгубленасць, бо няважна для героя, як гарыць яго “цяпельца”, не зважае ён на тое, што “раніца выдалася хмарная, без пробліску сонца”і “з поля дзьмуў свежы халаднаваты вецер”;

марфалогіі: памяншальна-ласкальны назоўнік “цяпельца” выкарыстоўваецца пры апісанні маленькага убогага кастра і дапамагае падкрэсліць настрой героя, яго разгубленасць.

Тэкст насычаны прыметнікамі, што дапамагае надаць яму большую афарбаванасць, экспрэсію, больш разгорнута, дакладна паказаць стан героя.

Шмат дзеясловаў, якія надаюць дынамізм тэксту, дазваляюць у невялікім аб’ёме падрабязна расказаць пра тры розныя падзеі.

Спосабы арганізацыі тэксту:

Тэкст складаецца з чатырох абзацаў, прынцып дзялення на абзацы кампазіцыйна сэнсавы; па характару тэкста абзацы больш дынамічныя,

Тэкст падзяляецца на адзінаццаць інтаксічных адзінак; сказы ỷ складаных сінтаксічных цэлых звязаны ланцуговай сувяззю; выкарыстоўваюцца формы злучэння самастойных сказаў у сінтаксічнае цэлае: лесіка-сінтаксічная (лексічныя і займеннікавыя паўторы) і прымыканне.

Літаратура

  1. Быкаў В. У тумане: Аповесці. Раман. Мн., 1995. – 464 с.

  2. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. –

  3. 294 с.

  4. Розенталь Д.Э. Практическая стилистика русского языка.М., 1987. – 399 с.

  5. Абабурка М.В. Культура беларускай мовы. Мн., 1994. – 122 с.

  6. Малажай Г.М. Сучасная беларуская мова. Слова, перыфраза, фразеалагізм. Мн., 1992. - 238 с.

  7. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1976. –303 с.

Похожие работы:

  • Функцыянальныя стылі беларускай мовы

    Реферат >> Иностранный язык
    ... М., 1961. 4. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы / Каўрус А.А. - Мн., ... стылістыка беларускай мовы / Цікоцкі М.Я. - Мн., 1962. Ч.1; 1965. Ч.2. 7. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы / Цікоцкі М.Я. - Мн., 1995. 8. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы ...
  • Нормы беларускай літаратурнай мовы

    Реферат >> Иностранный язык
    ... беларускай мовы - Мн., 1996. 5. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова / Бурак Л.І. - Мн., 1985. 6. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы / Ка ...
  • Лексіка беларускай мовы

    Реферат >> Иностранный язык
    ... лучына, фальварак. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Моўны стыль (грэч. ŝtylos ... ўваецца па стылістычных разрадах. Лексіка сучаснай беларускай мовы Гутарковая – ... Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989 ...
  • Стиль СМС

    Реферат >> Журналистика
    ... ў, сітуацыі і сацыяльнай сферы зносін" (М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995 ... ІЦЫ М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1976 М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Ун ...
  • Беларуская мова

    Учебное пособие >> Иностранный язык
    ... глухімі – с (счарнець, ускочыць, бясшумны). На стыку прыстаўкі і кораня зычны з або с можа ... – Мележава хроніка; купалаўскі стыль – Купалава паэма. Увага! Прыметнікі з ... выяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловы са значэннем ветл ...
  • Асаблівасці падрыхтоўкі рэпартажаў для тэлеканалаў

    Курсовая работа >> Журналистика
    ... абмежаваныя. Так, у беларускай мове маўленне можа весц ... знайсці адпаведнікі ў беларускай мове. Асаблівай увагі ... Стылістыка беларускай мовы/ М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. 9. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту/ М.Я. Цікоцкі. -- Мінск: Беларуская ...
  • Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча

    Курсовая работа >> Литература : зарубежная
    ... Беларускі дзяржаўны універсітэт Інстытут журналістыкі Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Мова і стыль ... Слова-русізм (у беларускай мове – бурштын). Эпі ... – Найгрыш – 751с. Цікоцкі, М.Я., Стылістыка беларускай мовы./ М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Вышэйшая ...
  • Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага

    Курсовая работа >> Иностранный язык
    ... : Выд. Ул. М. Скакун, 1997. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для факультэта журнал ... іна, 2010. – С. 66 – 81. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. / А.К. Юрэвіч. – Мінск: Выш ...
  • Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава \Беларус\

    Дипломная работа >> Иностранный язык
    ... ікаў І.М.// Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.,1994. Літаратура 1.Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай ... , гаваркое. Мн., 1992. 46.Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы .Мн.,1992. 47.Янкоўск ...
  • Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову

    Дипломная работа >> Иностранный язык
    ... ад аднаго ў англійскай мове, але ў беларускай мове ім адпавядае толькі адно ... норм перакладу і захоўваючы стылістыку аўтара арыгінальнага тэксту. ... стылю ў беларускай і англійскай мовах. Напрыклад, пры адсутнасці поўнай адпаведнасці паняццяў у беларускай мове ...