Реферат : Дунін-Марцінкевіч \Беларус\ 


Полнотекстовый поиск по базе:

Главная >> Реферат >> Иностранный язык


Дунін-Марцінкевіч \Беларус\




Министерство образования РБ.

СШ №184

10 “Д” класс

Дунін-Марцінкевіч

Выполнил: Вжос С. К.

Минск 2001.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

(1807-1884)

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч закладваў трывалы падмурак новай беларускай літаратуры, быў мастаком арыгінальнай творчай канцэпцыі і адметнага стылю, асобай яркай і каларытнай.

Усё жыццё і творчасць Дуніна-Марцінкевіча ў служэнні грамадзянскім ідэалам, у імкненні ўзвышаць людзей духоўна, маральна. Няхай не ўсе з ідэалаў, якімі натхняўся Дунін-Марцінкевіч, былі самымі перадавымі на свой час, яго творчасць – яркая мастацкая старонка ў адлюстраванні вельмі значнага адрэзку гісторыі беларускага народа. Амаль паўстагоддзя пісаў пісьменнік, а за гыты час Беларусь з феадальнай стала капіталістычнай, перажыўшы ілюзорныя надзеі на вызваленне ад прыгоннага ладу, гераічныя дні паўстання 1863 года і трагедыю яго паражэння, затым першыя два дзесяцігоддзі парэформеннага часу, якія ўнеслі свае драматычныя карэктывы ў жыццё беларускіх гарадоў і вёсак, ахопленых працэсамі шпаркага развіцця капіталізму.

На два перыяды прынята дзяліць творчы шлях Дуніна-Марцінкевіча – дарэформенны і паслярэформенны. Але ўся яго творчасць выяўляе даволі цэльны, аднойчы сфарміраваны і мала крануты іншымі ўплывамі светапогляд. Што ж фарміравала гэты светапогляд, якія акалічнасці жыцця паэта, якія ідэйныя ўплывы, літа- ратурныя плыні, грамадскія сувязі і кантакты?

Пінская шляхта”

(1866)

У фарсе-вадэвілі Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” свараецца паміж сабой дзве сям’і. І ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. А як можна дараваць такую «смяротную» крыўду пінскаму шляхціцу, як можна пасля гэтага згадзіцца на шлюб дачкі Марылі з сынам Пратасавіцкага Грышкам?!

«Пінская шляхта» - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі. Да з’яўлення «Моднага шляхцюка» К. Каганца і «Паўлінкі» Я. Купалы гэта была першая беларуская камедыя. Яна і сёння не сыходзіць са сцэны прафесійных і саманадзейных тэатраў Беларусі. Насычаная камізмам, яна разам з тым вельмі сур’ёзная, як бы працяг, толькі іншымі сродкамі, тае барацьбы, якую вёў Дунін-Марцінкевіч у паўстанні 1863 года.

Даследчыкі звычайна звяртаюць увагу на вострыню крытыкі царскага чыноўніц- тва, суда. Не менш вострая гэтая крытыка і ў адрас шляхты.

«Пінская шляхта» пісалася пасля паўстання 1863 года. Паражэнне яго было кан- чатковым гістарычным паражэннем польскай, у тым ліку і беларускай, шляхты, па- ражэннем тых ідэалаў, якім сам Дунін-Марцінкевіч сімпатызаваў, якія прапаведваў. Ні польская, ні беларуская шляхта пасля 1863 года на гістарычную арэну як колькі – небудзь значная гістарычная сіла больш ужо не выйшла. Ды будучы грамадскі актыўнай на працягу многіх стагоддзяў, шляхта ў гісторыі польскага і беларускага народа, з аднаго боку, вылучыла яркіх рэвалюцыйных дзеячаў – Т. Касцюшку, А.Міцкевіча, В. Урублеўскага, Я. Дамброўскага, з другога боку, з яе асяроддзя вылу- чыўся тып фанабэрыстага ганарліўца. Юрыдычна ў Польшчы як дзяржаве шляхец- кіх вольнасцей усе дваране былі роўныя: магнат і апошні са збяднелых прадстаўні- коў так званай шарачковай шляхты. Выкарыстоўваючы шарачковую шляхту ў сваіх палітычных інтрыгах, магнаты разбэшчвалі яе палітычна і маральна. У выніку і складваўся тып шляхціца самаўпэўненага, ганарлівага, каставага, ва ўмовах Белару- сі – нецярпімага да народнага асяроддзя, грэблівага да ўсяго мужыцкага, хоць у штодзённым жыцці ні побытам, ні працай падобны шляхціц ад мужыка нічым не адрозніваўся.

Дунін-Марцінкевіч адносіўся да народных мас інакш. І таму ён мог не стаць кры- тыкам таго, чаго ўсёй душой не прымаў у ганарлівай, далёкай ад народа шляхце. «Пінская шляхта» і стала творам, у якім драматург расквітаўся з блізарукасцю шлях- ты, з яе класавай, паитычнай абмежаванасцю. Дунін-Марцінкевіч высмейваў зака- ранелае нежаданне шляхты стаць побач з народам, яе самалюбства, каставы эгаізм, фанабэрлівасць, разглядаючы усё гэта як прычыны паражэння паўстання 1863 года. Такім чынам, смех Дуніна-Марцінкевіча нараджаўся з драм 1863 года з горычы па- ражэння.

Сёння «Пінская шляхта» як фарс-вадэвіль найперш уражвае тым, што на паверхні ў ім, што вынікае з сямейна-бытавой калізіі, з уласцівай толькі жанру вадэвіля лёг- касці, гуллівасці, дасціпнасці. Але жанравая прырода фарса-вадэвіля, яго лёгкасць і нібы павярхоўнасць ніяк не засланяюць у п’есе першаснага, галоўнага – сур’ёзнасці яе сацыяльнага прыцэлу. Адначасова сатырык адкрываў агонь і па антынароднасці шляхты, і па цару, улад якога прадстаўляе ў «Пінскай шляхце» «найяснейшая карона» – судовы чыноўнік Кручкоў.

Дунін-Марцінкевіч – бліскучы, віртуозны майстар фурса-вадэвіля: разгортвання сцэнічнай інтрыгі, выкарыставання сольных спеваў, дуэтаў, танцаў, прыпевак, арганізацыі масавых сцэн. Беларускае слова ў яго поўніцца гарэзнасцю. У вуснах адных персанажаў яно грубавата-простанароднае (Ціхон Пратасавіцкі, Куторга), у другіх – летуцэнна-задуменнае (Марыська, Грышка), у трэціх – абказёненае лексіко- нам судзейства (Кручкоў, Пісулькін).

Глыбокай індывідуалізацыі характараў у п’есе няма. Гэта такая камедыя нораваў, дзе носьбітамі характэрных заган выступаюць пакрыху ўсе: і пакрыўджаны Ціхон Пратасавіцкі і крыўдзіцель Іван Цюхай-Ліпскі, і Статкевіч і Альпенскі, якіх Кручкоў звёў для чарговай сваркі, спадзеючыся на новае «жніво». Роўным жа чынам норавы шляхты выказваюцца і ў сцэне з пакараннем бізунамі. Кожны з шляхцюкоў апошнюю капейку гатоў аддаць, каб толькі, калі ўжо секчы яго будуць, то хай сякуць, як шляхціца – на дыване, а найлепш, то каб зусім мінуць бізуноў, бо чым жа тады ён, шляхцюк, будзе адрознівацца ад мужыка?! Пинская шляхта Усё ж улагодж- вае Кручкова, грузячы яму поўны воз сушаных грыбоў, кадоўбчыкаў мёду і іншага дастатку. З павагай і няўцямнасцю слухае гэтая шляхта і выкладкі жывадзёра Круч- кова, у якога ў сакавіку 69 дзён, у кастрычніку 45, бо за такімі менавіта датамі абвяшчаецца ім спачатку ўказ Пятра Вялікага, які нібыта з’явіўся ў 1688 годзе, калі Пётр быў яшчэ малалетнім, а пасля ўказ «ея вялічаства Анны Іванаўны 1764года», хоць тая царавала на самой справе ў 1730-1740гадах. А чаго вартыя ўказы «Елісаве- ты Пятроўны ад 49 апрэля 1893 года» і «всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай ад 23 сенцябра 1903 года»?! Пінская шляхта нават не ведае летазлічэння, веку, года, у якім яна жыве! Усім гэтым Дунін-Марцінкевіч з’едліва высмейваў грамадскую інэртнасць, правінцыялізм, невуцтва шляхты.

Большасць шляхціцаў як тыпы раскрываюцца ў п’есе сваёй мовай. Асабліва характэрная мова ў Ціхона Пратасавіцкага – з гэтым дарэчы ў яго гаворцы і неда- рэчы «хрэн табе ў вочы». Характэрная таксама мова ў яго жонкі Куліны – з пастаян- ным прыгаворваннем «бойся бога!». Але найбагацей у сваіх камічных нюансах мана- логі Куторгі і Кручкова.

Куторга – стары кавалер. Ён заляцаецца да Марыські, хоча адбіць яе ў Грышкі і – галоўнае – выкарыстаць момант: Куторга згаджаецца скрывадушнічаць як сведка перад Кручковым на карысць Пратасавіцкіх, абы толькі яны аддалі за яго Марысь- ку. Аднак сведкам змовы куторгі становіцца сам Кручкоў і запраторвае няўдалага ўхажора ў халодную, а сам, узяўшы хабар, выступае затым у ролі дабрачынцы-свата ў Грышкі і Марыські. У выніку за ўсе свае судовыя згрызоты канфліктныя бакі рас- плачваюцца немалымі грашамі. Перапшкоды да жаніцьбы закаханых зняты, новы канфлікт паміж шляхтай Кручковым завязаны, і прадстаўнік царскага суда знікае са сцэны з поўнай надзеяй, што ён зноў завітае сюды да шляхты, зноў грабяне чарговы хабар, пап'е хмельнага крупніку, паздзіўляе шляхту сваёй вучонсцю, злосцю і дабратой, непрыступнасцю і згаворлівасцю.

Вобраз Кручкова – вобраз, які пададзены ў п'есе найбольш буйным планам.

« Піскулькін… Тут, брат, нам харошае жніво!» – настройвае Кручкоў свайго пісьма- вадзіцеля, не менш ласага на грошы чым сам. Следства ў Кручкова – самае «аб’ектыўнае».. Галоўнае, абы было «страшна», і таму ў найяснейшай кароны «вус адзін уніз, а другі ўгору» тырчыць. Ставіцца пытанне, ці ёсць сведкі, а да сведкаў, ці бачылі бойку Пратасавіцкага з Ліпскім, ці не бачылі. І не паспелі адны са сведак сказаць, што бачылі, другія – што не бачылі, адразу ж грыміць: «Ну дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд…».

Але спачатку Кручкоў спаганяе грыўну. Плацяць усе. «Обжалованы Протосавіцкі імее зараз жа ўплаціць пошлін 20, прыгонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалу- шчыся Ліпскі ў палавіне таго; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, - па 9-ці рублёў, а ўсяпрочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла – па тры рублі». Ужо хапіла б, здаецца, гэтага, стаўшага сёння славутым выслоўя «за тое, што не бачыла, - па тры рублі», ды ўсё гэта – яшчэ не апагей кручкатворства Кручкова. Апагей – дэкрат, якому ўся шляхта кланяецца, якім Кручкоў карае, штрафуе, назначае колькасць бізуноў на дыване і без дывана і бярэ, наряшце, за гербавую і негербавую паперу. Дастаецца добра «всёй прочэй шляхце, каторая не відзела дракі». «За то, што не відзела, а тым самым не магла і разняць дзерушчыхся», ёй назначаецца таксама па пяць лоз на дыване, па пяць рублёў «в пользу таго ж прысуцвія», гэта значыць, у карысць самой найяснейшай кароны!..

І яшчэ адзін штрых. Шляхта просіць, каб Кручкоў злітаваўся, вызваліў ад лазы. Яна ўжо залагодзіла Пісулькіна, сунуўшы яму ў кішэнь «маляванага госця», і той перадае просьбу шляхты Кручкову. Кручкоў адказвае: «не магу, не магу. Знаеш, па всеміласцівейшаму ўказу нашага гасудара 1881 года, сенцябра 75-га дня, какой вялікі адказ за паблажку сторанам у ўгалоўным прэступленні? Не толькі пасаду магу страціць, но і лічнасць падвергнецца апаснасці». І, слухаючы Кручкова, шляхта яшчэ больш раскашэльваецца, каб толькі пазбавіцца наслання-кары, каб не ўвяргаць «у апаснасць» такую высокую «лічнасць», як найяснейшая карона!..

А ў астатнім «найяснейшая карона» – цудоўны чалавек, жартаўнік, і выпіць можа, і патанцаваць, і ў лад сказаць: «Ну, пановешляхта – браты! Я вам родны, я вам – брат, дык на прашчанне вып’ем яшчэ па кубку крупніку, заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах». Маральная сапсутасць ў ім пачынаецца з хабар- ніцтва, а кручкатворам яго зрабіў царызм, бюракратыя, сістэма, якую і выкрываў Дунін-Марцінкевіч вобразам Кручкова. Такім чынам, у цэлым са сваёй задачай камедыёграфа Дунін-Марцінкевіч у абраным жанры бліскуча справіўся.

Похожие работы:

  • Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст

    Реферат >> Культура и искусство
    ... і, а лібрэта - В.Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. мінскія аматары паставілі "Ідылію" Дуніна-Марцінкевіча на ... іч. - Martin: "Neografia", 2003; Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск ...
  • Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст

    Курсовая работа >> Журналистика
    ... Мінску з 1917 г. працавала выдавецтва «Вольнай Беларусі», якое ў 1918 г. выпусцила 5 кніг. ... Я.Баршчэўскі, Ф.Багушэвіч, В.Дунін-Марцінкевіч, аўтары ананімных паэм "Тарас ... імі нацыянальнай і культурнай самастойнасці Беларусі. Важнае месца ў газеце адводзі ...
  • Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст

    Реферат >> История
    ... інтэлектуальныя асяродкі А. Кіркора ў Вільні, В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, А. Вярыгі-Дарэўскага ... характар нацыянальна-вызваленчага руху. Адсутнасць у Беларусі земстваў, як патэнцыяльных арганізацыйных ...
  • Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі

    Реферат >> Религия и мифология
    ... Праваслаўная царква, у тым ліку і ў Беларусі, заставалася часткай бюракратычнага апарату імперы ... Богуша-Сестрэнцэвіча, дзядзьку В.Дуніна-Марцінкевіча. Усе гэта было ... пераважную большасць) рускага насельніцтва Беларусі. Агульная колькасць у пачатку 1860-х ...
  • Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси

    Курсовая работа >> Иностранный язык
    ... Я.Чачот, А.Рыпінскі, А. Баршчэўскі, В, Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф. Багушевіч і інш6 ... тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую ... ўжо даўно жыве на Беларусі. Беларусы гэта выразна чуюць і адразу за ...
  • Увахожданне Беларусі у Расійскую Імперыю

    Реферат >> История
    ... , А.Вярыгі-Дарэўскага, У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Шпілеўскага. Іх творы ... іч. - Martin: "Neografia", 2003; Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. - Мінск ...
  • Культура Беларусі ў канцы ХIХ ст.

    Реферат >> Культура и искусство
    ... культуры і быту беларусаў. Значную ролю ў вывучэннІ Беларусі адыгралі аддзяленне ... ранні беларускага фальклору і вывучэнні этнаграфіі Беларусі адыгралі рускія і польскія даследчык ... драматурга і тэатральнага дзеяча В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884). Яшчэ ...
  • Янка Купала 1882-1942 \беларус\

    Курсовая работа >> Иностранный язык
    ... , з кнігамі Багушэвіча і Дуніна-Марцінкевіча і пад іх уплывам пачаў пі ... ных у лірыцы Купалы. У вершах «Я мужык-беларус», «З песень беларускага мужыка», «Спрасоння», «Аратаму» ... ўча паказвае, як у працоунага беларуса абуджаецца класавая свядомасць, расце пачуцце ...
  • История развития телевидения в Беларуси

    Реферат >> Культурология
    ... Напрыклад, цыкл “Гэта зроблена ў Беларусі” адлюстроўваў поспехі беларускай і ... Радыёрэлейныя лініі адкрылі дарогу тэлебачанню Беларусі не толькі на экраны Цэнтральнага ... ”, “Пастка”, “Альпійская балада”; В. Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”; М. Гусоўскі “ ...
  • Фарміраванне беларускай нацыі

    Реферат >> История
    ... і К. Кжыжаноўскі, а лібрэта – В. Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. у гарадскім тэатры мінск ... па гісторыі Беларусі спрыялі абуджэнню гістарычный памяці беларусаў і ў ... і агульначалавечую культуру. Тэатральнае мастацтва Беларусі вырастала з народнай творчасці. ...